en
 pl
 ru



У Паўднёвай Карэі павялічаны бюджэтныя выдаткі на сацыяльныя патрэбы

Паўднёвая Карэя

На 2012 фінансавы год урад Рэспублікі Карэя прадугледзіў у бюджэце краіны выдаткі на сацыяльныя патрэбы ў памеры 92 трыльёнаў вон (76 млрд. 600 млн. долараў ЗША). Гэта на 6,4 адсотка больш сёлетніх бюджэтных расходаў на тыя ж мэты. Іх рост сведчыць пра тое, што ўрад заклапочаны праблемай хуткага старэння і палярызацыі паўднёвакарэйскага грамадства. Выдаткі на сацыяльныя патрэбы ўжо другі год запар складаюць 28,2 адсотка расходнай часткі бюджэту, аднак асаблівасць будучага года складаецца ў тым, што яны павялічацца на 6,4%, у той час як агульны рост расходнай часткі бюджэту складзе 5,5 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам.
Бюджэт сацыяльнай сферы на будучы год распрацаваны з мэтай рэалізацыі палітыкі забеспячэння ўсеагульнага дабрабыту. Асаблівая ўвага будзе нададзена сферы выхавання і адукацыі дзяцей, а таксама аховы здароўя. Палітыка ўсеагульнага дабрабыту прадугледжвае прадастаўленне тых ці іншых сацыяльных ільгот усім слаям насельніцтва, незалежна ад узроўню даходаў. Яе ажыццяўленне пачнецца з прадастаўлення льгот пры выхаванні і навучанні дзяцей, а таксама ў выпадку звароту па медыцынскую дапамогу. Гэта адзіны спосаб для ўрада павялічыць нараджальнасць, вырашыць праблему старэння і аслабіць палярызацыю грамадства.

У прыватнасці, будуць значна павялічаны выдаткі на ахову здароўя і сацыяльнае забеспячэнне людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для сем’яў з дзецьмі-інвалідамі ў новым бюджэце запланавана выплата штомесячных дапамог у памеры ад 100 да 200 тысяч вон (або ад 85 да 170 долараў). Такая падтрымка таксама будзе выплачвацца незалежна ад узроўню даходаў сям’і. Амаль у два разы павялічыцца бюджэт на правядзенне вакцынацыі немаўлятаў, будзе значна пашырана фінансаванне медыцынскіх праграм па падтрыманні псіхічнага здароўя грамадзян.

Юрась Сцяпанаў паводле world.kbs.co.kr/russian