Фотаальбом "Школы НАДЗЕІ-2"
Мы зноў вярнуліся ў слаўны, гасцінны Гданьск як раз напрыканцы верасня – пачатку кастрычніка. Кампанія настаўнікаў і навучэнцаў другой "Школы Надзеі" папоўнілася журналістамі. Менавіта дзякуючы ім атрымалася зрабіць такі змястоўны і цікавы фотаальбом пра чарговую вандроўку чальцоў беларускіх НДА да польскіх сяброўскіх арганізацый, што працуюць на карысць асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
Мы едзем, едзем, едзем… Наступная станцыя "Гданьск"…
Гданьскае ўзбярэжжа
…і мы ўжо на ім!
Прэзэнтацыя праекта "Школа НАДЗЕІ"
Арганізатары і госці першых заняткаў у межах школы
Экскурсія ў таварыства асоб з абмежаваным зрокам
Лекцыя ў цэнтры "Матхэтан"
Традыцыйная частка, прысвечаная ўводзінам у грамадскую дзейнасць
…замацоўваем веды!
У нас чарговы госць з польскіх НДА
Гданьск. Верасень. Дождж. "У каго ёсць парасон?":))
А гэта мы ў гасцях у Таварыства апекі над сляпымі ў Сабешэве
Пані Магда Скіба распавядае пра Цэнтр для асоб з парушэннямі разумовага развіцця
Слухаем лекцыю ў таварыстве глухіх
Запіс на гданьскім ўзбярэжжы, каб вярнуцца сюды зноў!:)










