Міжнародны орган заклікае працягваць барацьбу са СНІДам

Першага снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Апошняя статыстыка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый паказвае, што летась каля 1 мільёна 800 тысяч чалавек па ўсім свеце памерла ад захворванняў, звязаных са СНІДам.
Згаданая лічба прыкладна на 100 тысяч чалавек менш у параўнанні з 2009 годам. Гэта адбылося дзякуючы ранняй дыягностыцы і належнай тэрапіі.
Аднак да 14 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце маюць патрэбу ў лячэнні.
Дырэктар Сусветнага фонду па барацьбе са СНІДам заклікае да працягу міжнароднай дапамогі для барацьбы з гэтым захворваннем, нягледзячы на засцярогі з нагоды недахопу сродкаў ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу.
Юрась Сцяпанаў паводле www.nhk.or.jp










