Мастацтва пераадолець сябе
|
Характэрным для няўрадавых арганізацый, у тым ліку і інвалідскіх, з’яўляецца тое, што большасць з іх грунтуе сваю дзейнасць на бясплатнай працы валанцёраў. Згодна з азначэннем, распрацаваным таварыствам "Centrum Wolontariatu" (Варшава, Польшча), валанцёрства – гэта бясплатная, свядомая, добраахвотная дзейнасць на карысць іншых, выключаючы сямейна-таварыска-сяброўскія сувязі. Валанцёрам можа быць кожны, у любой сферы грамадскага жыцця, у першую чаргу там, дзе гэта дапамога патрэбная. Але трэба мець на ўвазе, што ніякі валанцёр не можа быць кампетэнтным ва ўсіх відах працы.
У Беларусі зараз тысячы валанцёраў. Аднак існуе праблема недастатковай кваліфікаванасці людзей, адказных за працу з добраахвотнікамі. Таксама няма дакладна вызначанай дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да валанцёрства, адстунічаюць адпаведныя нарматыўна-прававыя акты. Многія людзі, якія працуюць ў грамадскай сферы, не ведаюць, якія маюць правы і абавязкі. У гэтым матэрыяле мы, тыя, хто працаваў над выкананнем праекта "Школа надзеі" ў Віцебску, імкнемся даць адказ на пытанні, што тычацца валанцёрства інвалідаў і для інвалідаў. Прыём на працу, супрацоўніцтва, кіраўніцтва, псіхалогія паводзін валанцёра – вось тыя тэмы, якія мы імкнемся раскрыць. Таксама вы тут знойдзеце карысныя і актуальныя юрыдычныя парады па арганізацыі валанцёрскай працы. І плюс да таго шмат цікавых бібліяграфічных і інтэрнет-спасылак. Прапанаваны матэрыял ёсць вынікам кампіляцыі напрацовак некаторых даследчыкаў з Польшчы, ЗША, Расіі, а таксама досведу віцебскіх грамадскіх арганізацый. Гэты тэкст скіраваны на вас, кіраўнікі валанцёрскіх праграм, летнікаў, арганізацый, што працуюць з валанцёрамі. А таксама для ўсіх тых, хто збіраецца далучыць да сваёй працы добраахвотнікаў. Мы раім прачытаць гэта выданне і самім валанцёрам, каб больш упэўнена адчуваць сябе ў новай арганізацыі і самім дапамагаць новым калегам ствараць спрыяльныя ўмовы для ўласнай працы. Мы будзем рады любой зваротнай сувязі. Запрашаем дасылаць свае водгукі на наш адрас: org@vieras.org.
Увага! каб прачытаць кнігу вам неабходна мець на кампутары бясплатную праграму Adobe Acrobat Reader для чытання файлаў у фармаце PDF Запампаваць бясплатную праграму Adobe Acrobat Reader для чытання файлаў у фармаце PDF |










