en
 pl
 ru



Клапаціцеся пра псіхічнае здароўе

Трэба сур’ёзна інвеставаць у псіхічнае здароўе

Эксперты заклікаюць cур’ёзна інвеставаць у псіхічнае здароўе, каб пазбегнуць адмоўных наступстваў, у прыватнасці, у перыяд эканамічнага крызісу.

Даследаванне брытанскіх навукоўцаў паказала, што празмерны стрэс з’яўляецца галоўнай прычынай адсутнасці работнікаў на працы. “Асноўная праблема – гэта не толькі адсутнасць на працы, але, перш за ўсё, выпадкі сапраўднай псіхічнай траўмы ў працаўнікоў,” – кажа Джыл Мілер з брытанскага Інстытуту кадраў і развіцця.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя падкрэслівае, што псіхічнае здароўе чалавека мае вельмі важнае значэнне для грамадства і эканомікі краіны. На адну з найбольш папулярных хваробаў – дэпрэсію – хварэе больш за 120 мільёнаў людзей. У яе выніку кожныя 40 секундаў нехта заканчвае жыццё самагубствам.

Паводле СААЗ, у будучыні кожны чацвёрты чалавек будзе пакутаваць ад рознага роду псіхічных траўмаў.

Юрась Сцяпанаў паводле www.radyjo.net