Дапамога інвалідам ад “Чалавечага капіталу”

Інвалід у Польшчы можа атрымаць на заснаванне бізнесу 40 тыс. злотых (каля 10 тыс. еўра). Гэтыя сродкі выдаюцца з фондаў Еўрапейскага Саюза ў межах праграмы “Чалавечы капітал”.
Акрамя фінансавай падтрымкі, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі праводзяцца бясплатныя курсы па бухгалтэрыі, асновах вядзення гаспадарчай дзейнасці, падаткаабкладанні ды стварэнні бізнес-планаў.
Юрый Сцяпанаў паводле www.radyjo.net










