Апостальcкі нунцый у Беларусі наведаў анкалагічна хворых дзяцей
У першыя дні прабывання ў Беларусі новапрызначаны Апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці наведаў анкалагічна хворых дзяцей. 13 кастрычніка іерарх пабываў у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі і Дзіцячым сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі (в. Ляскоўка).
“Я ў Беларусі ўсяго толькі тры дні і сваё прабыванне вырашыў распачаць з наведвання хворых дзяцей, таму што лічу гэта своеасаблівым знакам павагі да цярпення беларускага народа, – адзначыў іерарх. – Пакуты больш за ўсё праяўляюцца ў дзецях. Яны церпяць моўчкі, безабаронна”.
Іерарх паразмаўляў з медперсаналам і дзяцьмі, і падкрэсліў, што ў абодвух установах атмасфера вельмі прыемная, што, напэўна, садзейнічае выздараўленню дзяцей.
Юрась Сцяпанаў паводле www.radiovaticana.org/bie/index.asp










